СТАРЫ́ ДВО́РАЦ,
вёска ў Пархімаўскім с/с Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ваўкавыск—Алекшыцы. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад г.п. Вял. Бераставіца, 52 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Бераставіца. 481 ж., 149 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)